Баранавіцкія ІП абураныя маніпуляцыямі ўладаў



Баранавіцкія прадпрымальнікі вельмі абураны тым, што ў рабочую групу, якая мае 8 лютага ўдзельнічаць у пасяджэнні Міністэрства эканомікі, трапіў прадпрымальнік  Дзмітрый Гараднічы. Яго ніхто з прадпрымальнікаў туды не дэлегаваў, ён не прымае ўдзел у забастоўцы. Кажа іншы прадпрымальнік ды актывіст Мікола Чарнавус:

– Нашы баранавіцкія чыноўнікі адшукалі патрэбнага ім чалавека, які будзе бараніць не прадпрымальнікаў, а гарадскі выканкам. Нават калі Іваноў, Пятроў паедзе, то іх ніхто там не прыме, бо хто яны такія? Заяўка пайшла на Гараднічага Дзмітрыя.

Паводле Мікалая Чарнавуса, ён пакуль не змог датэлефанавацца да кіраўніка прадпрымальніцкай арганізацыі “Перспектыва” Анатоля Шумчанкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы

Фота 4esnok.by