Баранавіцкае ТБМ – за здаровы лад жыцця
На сядзібе ТБМ у Русіно быў арганізаваны і праведзены на выхадных дзень здароўя. Некалькі дзясяткаў дарослых і дзяцей цікава і з вялікай карысцю для здароўя на выходных правялі день здароўя. Аматары здаровага ладу жыцця каталіся на лыжах і санках, пілі гарбату і елі бліны, слухалі музыку. Зарад бодрасці на працоўныя дні атрыманы, кажа арганізатар дня здароўя старшыня Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:
– Сабралася шмат сяброў. Як бачыце, усе рады, надвор’е цудоўнае, прыгожы лес. Мы праклалі лыжню, прынеслі каву і бліны, ёсць дзе паесці і пагрэцца.
– Вельмі файна для здароўя. Усім раю. Далучайцеся да нас.
– Настрой такі добры, спорт, сябры. Гэта вельмі цудоўна, бо ў сённяшнім жыцці добрага мала, а гэта вельмі пазітыўны момант.
Паводле людзей, пажадана, каб супольнае правядзенне такім чынам выходных стала традыцыяй.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы