Баранавіцкага актывіста высылаюць з Беларусі
Актывіста змушаюць з’ехаць. 55-гадовага актывіста Алега Малашчанку, які працуе дэфектоўшчыкам на баранавіцкім ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод», высылаюць з Беларусі. Ён мае грамадзянства Расеі.
У ягоным пашпарце ўжо стаіць адзнака аддзела грамадзянства і міграцыі Баранавіцкага ГАУС, што ён павінен пакінуць Беларусь да 25 снежня. Яму забаранілі ўезд у краіну на тры гады. «Гэта адзіная краіна, дзе рашэнне аб дэпартацыі-высылцы прымаюць міліцыянты, а не суд, — сказаў Свабодзе Алег Малашчанка. Ён быў у намётавым мястэчку 2006 года і на Плошчы 2010-га. І кажа, што толькі цяпер паступіла каманда «выкінуць найбольш актыўных».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belsat.eu