Баранавіцкага прадпрымальніка чакае суд



У  прадпрымальніка з Баранавічаў Міколы Чарнавуса мясцовая падатковая інспекцыя канфіскавала тавар на 1,5 мільёна рублёў. Хоць інспекцыя ацаніла яго кошт у 7 мільёнаў. Прадпрымальнік абураецца не толькі фактам канфіскацыі, але і тым, што кошт тавару завысілі амаль у чатыры разы:

– Прад’явіў ім накладную. Яны склалі пратакол, быццам яе ў мяне няма. У мяне была накладная, сертыфікаты на тавар, але ім патрэбнае было пасведчанне прадпрымальніка, якое ніхто з сабой не носіць.

Начальнік Баранавіцкай падатковай Васіль Сухаверхі адмовіўся каментаваць сітуацыю.

27 жніўня справа будзе разгледжана ў гаспадарчым судзе Берасця. Акрамя штрафу прадпрымальніку пагражае канфіскацыя тавара.

Паводле прадпрымальніка Чарнавуса, яго проста пераследуюць за актыўную грамадскую пазіцыю.

У жніўні месяцы Міколу Чарнавуса пакаралі 4 000 000 штрафу як арганізатара папераджальнай забастоўкі прадпрымальнікаў, у час якой прадпрымальнікі падалі ў падатковую нулявыя дэкларацыі.

Беларускае Радыё Рацыя