Баранавіцкага прадпрымальніка не пусцілі да Лукашэнкі (абноўлена)



Лідар баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус замест сустрэчы арганізаванай прадпрымальнікамі ў Менску з кіраўніком краіны, трапіў у міліцыю. Па яго словах, выклік быў здзейснены па надуманых прычынах, каб ён не змог прыехаць на сустрэчу:

– Увечары патэлефанавалі з АУС, яны сказалі: “Трэба з’явіцца ў міліцыю”. А 10-й гадзіне я быў у АУС, дзе мяне папярэдзілі, што на мітынгі, пікеты трэба падаваць заяўкі, што я і падпісаў.

17 сакавіка Мікола Чарнавус хацеў паехаць у Менск на анансаваную сустрэчу прадпрымальнікаў з Аляксандрам Лукашэнкам. Але замест сустрэчы з кіраўніком дзяржавы грамадскі актывіст трапіў на індывідуальную размову ў міліцыю.

Таксама прадпрымальніку ў чарговы раз адмовілі ў правядзенні пікета, які ён планаваў правесці 21 сакавіка.

„Пікет скіраваны супраць запалохвання баранавіцкімі чыноўнікамі прадпрымальнікаў і канфіскацыі тавару”, – кажа Мікола Чарнавус:

– Яны ўсё ж такі баяцца, што ў Баранавічах праходзяць пікеты, мітынгі. То я не з таго боку вуліцы заказаў, цяпер я з таго боку вуліцы заказаў, усё правільна. Увесь час яны будуць спасылацца на законы, каб не прадаставіць нам магчымасці правесці пікет ці мітынг.

За несанкцыянаваныя пікеты Чарнавус увесь час трапляў пад суд. Па словах прадпрымальніка, ужо 6 гадоў баранавіцкія актывісты не могуць правесці ніводнага масавага мерапрыемства

Беларускае Радыё Рацыя