Баранавіцкаму актывісту Казакевічу прысудзілі арышт
Каток рэпрэсіяў: Баранавічы. Актывісту руху «За свабоду» Юрыю Казакевічу прысудзілі 15 сутак арышту. Пра арышт паведамляюць праваабаронцы. Юрыя затрымалі ў мінулы чацьвер пасля ператрусу. Сёння адбыўся суд — суддзя Сяргей Данільчык прысудзіў яму 15 сутак арышту за нібыта «распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Вядома, што Казакевіча абвінавачвалі ў размяшчэнні матэрыялу Tut.by у мясцовым тэлеграм-чаце ў верасні мінулага году.
