Баранавіцкая раёнка прабіла дно



Група УКантакце баранавіцкай раёнкі „Наш край” прабіла дно параўнаўшы сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай – з сустрэчай нацыстаў.

Мясцовы актывіст, былы кухар Мікалай Чарнавус (старэйшы) спёк каравай, паклаў на ручнік вышыты беларускім арнаментам і такім чынам сустрэў Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкалу і Марыю Калеснікаву, кажа Мікалай Чарнавус:

– Прыехала каманда Ціханоўскай, сустрэлі з караваем, пажадалі здароўя, каб яна набрала 76%. Напрыканцы дня „Наш край” узяў і прыраўняў Ціханоўскую ды Чарнавуса да фашыстаў. Фотаздымак, дзе Чарнавус сустракае з караваем Ціханоўскую, а пад нізам селянін стаіць на каленях і цалуе руку нямецкаму жаўнеру.

Паводле словаў Мікалая Чарнавуса, магчыма, што ён звернецца ў суд. 

Беларускае Радыё Рацыя