Баранавіцкі актывіст абскарджвае забарону пікета



Адмова прафсаюзнаму лідару Рыгору Грыку ў правядзенні першамайскага пікета будзе разгледжана ў судзе Баранавіцкага раёна 14-га траўня а 15-й гадзіне. Рыгор Грык лічыць, што адмовілі зусім неабгрунтаваная і суд ён павінен выйграць:

– У мінулым годзе падчас мясцовых выбараў я падаў у суд, і суд прызнаў неправамоцным рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама пра тое, што ён мне не дазволіў пікет “Дзеянні ўлады пад грамадзянскі кантроль”. Мяне абвінавацілі ў радыкалізме, я тады выйграў суд.

Падчас пікета 1-га траўня прысвечанага Дню міжнароднай салідарнасці працоўных планавалася выказаць пратэст у сувязі з ростам коштаў і падзеннем заробкаў працоўных. Таксама пікетоўшчыкі збіраліся патрабаваць адмены Дэкрэта №3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які парушае правы грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя