Баранавіцкі актывіст абскарджвае забарону пікету



Баранавіцкі прафсаюзны актывіст Рыгор Грык падаў у суд на гарадскі выканаўчы камітэт, які забараніў яму правесці пікет на 1 Траўня. Ён хацеў выказаць салідарнасць з працоўнымі ўсяго свету, выказацца ЗА прыстойны заробак і ЗА годную працу.

2distr

Улады нават не патлумачылі прычыны адмовы – кажа Рыгор Грык:

– Прадстаўнік юрыдычнага аддзелу гарвыканкама сказаў, што мы не напісалі, што ў нас будуць задзейнічаны машыны і піратэхнічныя сродкі. Юрыст прафсаюза сказаў і даказаў гэта, што ў законе пра гэта не сказана, і не патрэбна было гэта рабіць.

Суд у гэтай справе працягнецца 21-га траўня. Суддзя раней адхіліў прапанову актывіста выклікаць намесніка старшыні гарадской вертыкалі, які непасрэдна падпісаў адмову ў правядзенні пікету, а таксама супрацоўніка міліцыі, на якога чыноўнік спасылаўся.

Беларускае Радыё Рацыя