Баранавіцкі актывіст дамагаецца рамонту дарогі



Баранавіцкі грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус (старэйшы) стаміўся біцца з чыноўнікамі за ліквідацыю лужыны на вуліцы Наканечнікава.

40 гадоў мясцовая адміністрацыя абяцала адрамантаваць дарогу, але далей абяцанак справа не ідзе з-за адсутнасці грошай. Ён наважыўся звярнуцца з электронным лістом да Аляксандра Лукашэнкі, які мае наведаць Баранавічы, кажа Мікалай Чарнавус:

– Папрасіў дапамогі, калі не акажа па прыедзе ў Баранавічы, то выйду на плошчу з плакатам. Запрашу яго да гэтай лужы, якой ужо 40 гадоў. Усё абяцаюць і ўсе абяцаюць: дзясяткі дэпутатаў, тры старшыні гарвыканкама, якія змяніліся, а лужа застаецца.

Паводле Мікалая Чарнавуса, за доўгія гады назірання за дзейнасцю Лукашэнкі, бачна, што ён унікае ў дробныя праблемы, калі гэтага не можа зрабіць шэраг яго назначэнцаў. Ліквідацыя вялізнай лужыны на дарозе, якраз у яго кампетэнцыі.

Беларускае Радыё Рацыя