Баранавіцкі актывіст просіць адмяніць судовыя рашэнні



Грамадскі актывіст з Баранавіч Рыгор Грык звярнуўся да старшыні Берасцейскага абласнога суда з заявай.

У заяве ён просіць адмяніць рашэнне Баранавіцкага раённага суда і Берасцейскага абласнога па некалькіх прычынах і справу спыніць, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:

– Была нейкая надзея, што абласны суд разбярэцца і ў другі раз прыме законнае рашэнне, для гэтага было як мінімум дзве падставы. Першая, суд не запрасіў і не выслухаў галоўнага сведку – кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса, тлумачэнні якога ўсё расставілі б па месцах. Другое, суд пераблытаў прымяняемыя нормы закона, замест выбарчага, ён незаконна прмяніў закон “Аб масавых мерапрыемствах”.  

Нагадаем, што Баранавіцкі суд двойчы караў Рыгора Грыка штрафам у 10 базавых велічынь за ўдзел у выбарчым пікеце экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Міколы Чарнавуса. Берасцейскі абласны суд адмяніў рашэнне першага суда. Рашэнне другога суда падтрымаў.

Беларускае Радыё Рацыя