Баранавіцкі СК адмовіўся пачынаць крымінальную справу супраць міліцянтаў
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь не бачыць падстаў распачынаць крымінальную справу супраць міліцыянтаў Баранавіцкай міліцыі за неправамерныя дзеянні ў адносінах да грамадскага актывіста Рыгора Грыка.
Актывіста чатыры разы затрымлівалі і трымалі па 5-6 гадзін у міліцыі без ежы і вады.
— Гэтым самым следчы камітэт даў карт-бланш на паводзіны міліцыі і яна далей будзе праводзіць тыя рэпрэсіі, якія праводзіла дагэтуль.
Паводле Рыгора Грыка, у міліцыі ёсць відэакамеры і даказаць неправамерныя затрыманні Следчаму камітэту не складала вялікіх высілкаў. Але, як апынулася, відэа затрыманняў не вялося, а відэа знаходжання ў міліцыі не захавалася. Рашэнне Следчага камітэта Рыгор Грык збіраецца абскардзіць.
Беларускае Радыё Рацыя