Баранавіцкія актывісты просяць пусціць іх да людзей
Баранавіцкія актывісты спрабуюць праз Берасцейскі абласны выканаўчы камітэт дамагчыся павелічэння колькасці месцаў для правядзення мерапрыемстваў для грамадскіх актывістаў.
Для іх выдзелена толькі адно месца ў старым закінутым парку. Дзе амаль не бывае людзей. І пра акцыі актыўных грамадзян гараджане даведваюцца з незалежных сайтаў і мас-медыя.
Гарадскі выканкам адмовіўся гэта рабіць, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:
– У Выбарчым кодэксе напісана, што абавязаны выдзеліць месцы, дзе дазволена і дзе забаронена. Мы напісалі і прасілі выдзеліць месцы, бо горад вялікі, трэба многа розных месцаў, дзе і гарвыканкам праводзіць мерапрыемствы, БРСМ і г. д. Чым мы ад іх адрозніваемся?
Паводле Гоўшы, таксама ў заяве ў абласны камітэт актывісты нагадваюць пра тое, што аплата міліцыі падчас пікетаў незаконная. Бо няма рашэння браць аплату за паслугі з фізічных асоб. Да прыкладу, у Берасці такая практыка спынена.
Беларускае Радыё Рацыя