Баранавіцкія чыноўнікі чарговы раз “кінулі” прадпрымальнікаў



На гэты раз прадпрымальнікаў „Універсальнага” рынку, якія прыпынілі гаспадарчую дзейнасць.

Прыватнымі ралетамі, пабудаванымі на дзяржаўнай зямлі, распараджаецца мясцовае начальства як ім уздумаецца, – гаворыць былая прадпрымальніца Таццяна Сей:

– У каго прынялі заяву аб змяншэнні арэнднай платы і хто не вядзе гаспадарчую дзейнасць  – яны плацяць па 10 рублёў.

РР: А вам трэба плаціць?

– 62 рублі. Баранавіцкае РАЙПО падало на мяне ў эканамічны суд. Ён прайшоў на карысць баранавіцкага РАЙПО.

Паводле прадпрымальніка „Універсальнага” рынка Мікалая Чарнавуса, Таццяну Сей аштрафавалі, бо ралет стаіць у невыгадным месцы. Калі ралет у добрым месцы, нават пры аплаце арэнды, незаконна перадаецца трэцім асобам, а гаспадар застаецца ні з чым:

– Забіраюць ралеты неправамерна. Усталёўваюць сабе адвольна, без праектаў. Дзе ў добрых месцах – забіраюць, дзе ў кепскіх месцах – у суд падаюць, каб ІП выплацілі грошы.

Таццяна Сей тры гады змагаецца за права плаціць паніжаную стаўку за арэнду зямлі. Зараз яна спрабуе абскардзіць рашэнне Берасцейскага абласнога эканамічнага суда, які аштрафаваў жанчыну на тысячу чатырыста рублёў. Калі Сей не выйграе касацыйны суд і не зможа выплаціць штраф, у яе канфіскуюць ралет.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя