Баранавіцкія ІП патрабуюць зменшыць падаткі і арэнду



Баранавіцкі суд вымушаны будзе разгледзець скаргу прадпрымальнікаў на адмову Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства эканомікі і Берасцейскі абласны выканкам зменшыць падаткі баранавіцкім прадпрымальнікам і плату за арэнду.

З такой просьбай да іх звярталіся прадпрымальнікі з Баранавіч, але атрымалі адмову, таму вымушаны былі звярнуцца ў суд, кажа прадпрымальнік Мікола Чарнавус:

– Эканоміка ў Беларусі ўпала, заробкі ў народа ўпалі, прадпрыемствы не працуюць. У сувязі з гэтым прадпрымальнікі звярталіся ў Міністэрства па падатках і зборах, у Міністэрства эканомікі і Берасцейскі аблвыканкам. Нам там адказалі, што Баранавіцкі суд вынес рашэнне, што не падсудная справа.

Паводле Міколы Чарнавуса, Берасцейскі абласны суд вярнуў справу ў суд Баранавіцкага раёна для разгляду.

Беларускае Радыё Рацыя