Баранавіцкія медыкі нарэшце атрымалі сродкі аховы
Баранавіцкія медыкі, якія працуюць у інфекцыйным кабінеце на прыёме з хворымі, падазронымі на каронавірус, нарэшце атрымалі належнае адзенне і ўздыхнулі спакайней.
Але гэта трэба было зрабіць раней, калі не хварэлі яшчэ медыкі, кажа медсястра агульнай практыкі Баранавіцкай раённай паліклінікі Наталля Каролік:
– Камбінезон аднаразовы, шапачка, пальчаткі, маска і экран. Стварылі ўсе ўмовы, як павінна быць па законе: чыстую зону, брудную зону. Дзе мы апранаемся, працуем, вяртаемся, апрацоўваемся, мыемся, пераапранаемся і ўжо ідзем чытыя працаваць з пацыентамі, не прыносячы ім ніякай пагрозы.
Па словах Наталлі Каролік, цяпер у інфекцыйным кабінеце медыкі адчуваюць сябе спакойней, чым у кабінеце агульнай практыкі. Дзе сродкі аховы ранейшыя: самастойна набыты медычны халат, шматразавыя маскі і пальчаткі. Праўда, халаты цяпер медычныя работнікі пакідаюць на мыццё сястры-гаспадыні.
Беларускае Радыё Рацыя