Баранавіцкія праваабаронцы далучыліся да Тыдня супраць смяротнага пакарання



Баранавіцкія праваабаронцы Сяргей Гоўша і Аляксандр Вайцешык прынялі ўдзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, які  ладзяць беларускія праваабаронцы.

p1000738

Гоўша і Вайцешык распаўсюдзілі на вуліцах горада спецвыпуск “Народнай Волі” з матэрыяламі на гэтую тэматыку, кажа праваабаронца Сяргей Гоўша:

– Беларусь – гэта адзіная краіна Еўропы, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Гэта вельмі сумна, што Беларусь не прыслухоўваецца да цывілізаванага свету і забівае сваіх грамадзян. Мы раздалі 350 асобнікаў “Народнай Волі”. Людзі з задавальненнем бралі газеты, дзякавалі нам за гэта.

Праваабаронцы будуць распаўсюджваць у Баранавічах спецвыпуск “Народнай Волі” і ў наступныя 2 дні.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя