Баранавіцкія тэбээмаўцы наведалі мясціны баёў паўстанцаў Каліноўскага



Таварыства беларускай мовы ў Баранавічах арганізавала паездку па мясцінах жыхарства, баёў і пахаванняў паўстанцаў Каліноўскага ў Карэліцкім і Наваградскім раёнах. Мясцовы краязнаўца і пісьменнік Алесь Самец правёў удзельнікаў экскурсіі па дарогах паўстанцаў і расказаў гісторыі помнікаў і мясцін, якія захавалі памяць пра нашых славутых ваяроў за волю і незалежнасць.

Трагічная была гісторыя сям’і Кашчыцаў, сын якіх Канстанцін быў удзельнікам паўстання, а таксама ўспаміны пра кіраўніка аднаго з паўстанцкага атрада, якога расстралялі карнікі, – Адама Пуслоўскага. На месцы яго пахавання добра захаваўся помнік, кажа Алесь Самец:

– Сын Юзэфа Кашчыца і Соф’і, Канстанцін, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія перанёс яго бацька Юзэф – і вайну 1812-га, і паўстанне 1830-га, і эміграцыю, і разлуку з сям’ёй. Але як пачалося паўстанне 1863 года, Канстанцін Кашчыц прыняў удзел у гэтым паўстанні… Злавілі Адама Пуслоўскага. Ніхто не верыў, што яго расстраляюць. Аднака ж белую кашулі надзелі, завязалі вочы і каманда: Плі!.

Паводле Алеся Самца, Адама Пуслоўскага перапахавалі на месца, дзе стаіць помнік, толькі пасля смерці маці. На помніку вялікімі літарамі прозвішча маці, імя сына, як злачынцы, напісаць было нельга. Каля помніка прыехаўшыя ўсклалі вянок і кветкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя