Баранавіцкія ўлады забаранілі пікет 1-га траўня
Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт не прызнае свята 1-га траўня – Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Таму пікету ў гонар гэтай даты ў Баранавічах не будзе, як кажа заяўнік пікету, актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык:
– Усё было зроблена, як трэба. Дакументы дапамагаў скласці юрыст. І прыйшоў адказ, што я парушыў артыкул 5 закона. Лічу, што баранавіцкія ўлады не хочуць даваць грамадзянам магчымасць выказаць міжнародную салідарнасць працоўных. Улады хочуць, каб мы толькі маўчалі.
Паводле Рыгора Грыка, ён па тэлефоне папрасіў ідэолагаў гарвыканкама патлумачыць, якое менавіта парушэнне артыкула нумар 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” ім было зроблена. Але чыноўнікі гаварыць з ім адмовіліся. Магчыма, скажуць у судзе – спадзяецца актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org