Бараніў маці ад дубінак, трапіў пад суд



У судзе Наваполацкага раёна 26 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на мясцовага жыхара Іллю Лабацэвіча. Яго вінавацяць у гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ)., паведамляе „Вясна”.

Справу разглядае намеснік старшыні раённага суда Віталь Лапко.

Вядома, што ў адзін з нядзельных маршаў 14 верасня малады чалавек гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур’ёзны ўдар па галаве дубінкай.

На сённяшні працэс не змаглі патрапіць каля дзесятка знаёмых і слухачоў, маўляў, па прычыне распаўсюду каранавіруснай інфекцыі.