Барыс Балтэ пра сітуацыю з беларусамі ў Ашкелоне



Як вядома, два беларусы – маці і сын – пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелона, які знаходзіцца за сем кіламетраў ад Газы.

Інфармацыю пацвердзіў грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:

– Іх сапраўды двое цяжка параненых. Цяжка сказаць, хто з беларусаў трапіў у палон, бо афіцыйная інфармацыя пра гэта не падаецца. Тут беларуская грамада – у апазіцыі да ўрада і вядзе моцна неканструктыўную дзейнасць. Амбасада Беларусі ў Ізраілі ёсць, але пра іх дзейнасць мала вядома. Ведаю і бачыў, што яны перадрукоўвалі інфармацыю службы тыла пра тое, што трэба рабіць пры абстрэлах, і пра тое, што 30 грамадзян з беларускімі пашпартамі звярнуліся ў хуткую дапамогу.

Вядома, што за апошнія суткі ў беларускае пасольства ў Тэль-Авіве з рознымі пытаннямі звярнуліся каля 30 грамадзян. Грамадзянам Беларусі рэкамендавана строга прытрымлівацца ўказанняў службы тылу і мясцовых улад у Ізраілі.

Беларускае Радыё Рацыя