Барыс Гарэцкі: Мы мусім быць моцнымі і адкрытымі на дапамогу



“Беларуская асацыяцыя журналістаў” падвяла вынікі 2021-га года. Апошнія аказаліся не самымі станоўчымі. “Так, сёлета ўвага да дзейнасці беларускіх СМІ з боку ўладаў насамрэч узрасла. І калі год мы пачыналі з 3-х карэспандэнтаў, якія сядзелі ў турмах па крымінальных справах, то цяпер колькасць зняволенных калег узрасла да 32”, — зазначае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

– Калегі сядзяць у турмах, мы ў адносная бяспецы, але ніхто не ведае, як гэта бяспека зменіцца заўтра, бо можа наступіць вайна з боку Расеі і зноў беларускім журналістам прыйдзецца шукаць новае месца. Калі мы будзем моцнымі, гарачымі і адкрытымі на дапамогу, мы маем шанец вярнуцца ў Беларусь, вызваліць нашых калег і апынуцца ў незалежнай дзяржаве.

На завяршэнне размовы Барыс павіншаваў усіх з Новым годам і пажадаў усім беларусам заставацца такімі ж моцнымі і салідарнымі.

Беларускае Радыё Рацыя