Барыс Гарэцкі пра конкурс „Вольнае слова”
Робім усё каб конкурс „Вольнае слова” для журналістаў адбыўся.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ініцыятараў конкурсу – ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі:
– Для нас зараз вельмі важна захаваць конкурс „Вольнае слова” і ўвогуле працу „Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Мы ўжо некалькі разоў абмяркоўвалі, што рабіць з гэтым конкурсам сёлета. Самае галоўнае ўзгадаць тых калегаў, якія за кратамі, якія падаліся на гэты конкурс, але з таго моманту ўжо трапілі за краты. Пакуль працоўнае рашэнне, мы рыхтуемся ў верасні, ці можа быць у кастрычніку, сабраць журналісцкую супольнасць у Zoom ці офлайн недзе ў адной з краінаў бліжэйшых да Беларусі.
Грамадскае аб’яднанне „Беларуская асацыяцыя журналістаў” як і шэраг іншых недзяржаўных арганізацый спазнала ціск у выглядзе ператрусаў, судовага пераследу шэрагу сябраў і рэлакацыі супрацоўнікаў. Такім чынам быў зменены фармат працы аб’яднання, што магло паставіць пад пагрозу шэраг праектаў між іншым і штогадовы конкурс „Вольнае слова”.
Беларускае Радыё Рацыя