Барыс Гарэцкі: Тое, што працэс закрыты, не дае надзею



Працэс над журналісткай Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным працягнецца заўтра (02.03.2020). Іх вінавацяць у раскрыцці медычнай таямніцы пра стан забітага Рамана Бандарэнкі: за фота дакументу, што ў ягонай крыві не было выяўлена этанолу. Працэс закрыты – інфармацыі не багата. Але ўжо зараз можна меркаваць пра атмасферу гэтага суду, кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Могуць быць адхіленні, у права – у лева, невялічкія, якія вырашаюцца, можа быць, на самым-самым версе. Але глабальна ўсё ідзе да хуткага прысуду. Тое, што працэс закрылі, не дае надзею на тое, што гэта будзе прысуд нейкі лёгкі. Хутчэй за ўсё будуць працягваць тую ж лінію заціскання журналістаў, будуць паказваць журналістам, што за любую публікацыю можна атрымаць два гады, як гэта было з Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

Справу разглядае суд Маскоўскага раёну сталіцы. Суддзя – Святлана Бандарэнка, дзяржаўная абвінаваўца – Людміла Іваненка. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Удзельнікі, у тым ліку адвакаты і сведкі, падпісалі падпіску пра неразгалошванне. Працэс працягнецца ў аўторак, 2 сакавіка, а 10:30. Пасля спрэчак бакоў стане вядома, калі будзе вынесены прысуд.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя