Барыс Гарэцкі: У чым вінаваціць журналістаў для нашай улады абсалютна ніякай розніцы няма



Госць Рацыі – намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

РР: Адбыліся чарговы прысуды беларускім журналістам – „нашаніўцам” Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко. Дзіўны прысуд, за недакладна сплочаныя рэдакцыяй падаткі журналісты атрымалі па два з паловай гады зняволення.

Барыс Гарэцкі: Гэтага суду ўвогуле не павінна было быць. Як і іншых судоў, якія адбыліся над журналістамі. На жаль, беларуская рэчаіснасць такая, што нашыя калегі, якія за кратамі, працягваюць там заставацца. Туды нават новыя трапляюць. Было відавочна, што «нашаніўцаў» пасадзяць. Не для гэтага іх трымалі за кратамі з лета мінулага года. Канешне, гэта тэхнічны прысуд. Іх маглі асудзіць за што заўгодна. Мэтай улады было проста разграміць «Нашу Ніву». Гэта адбылося яшчэ ўлетку, калі былі затрыманыя нашыя калегі. Мне падаецца, што для нашай улады ў чым вінаваціць абсалютна ніякай розніцы няма. Кагосьці вінавацяць у беспарадках, кагосьці ў распальванні варажнечы, кагосьці ў эканамічных нейкіх складніках. Цяпер мэта ўлады – інтэрнаваць некалькі дзясяткаў журналістаў, каб іх калегі з аглядках глядзелі на тых, хто за кратамі. І не сакрэт, што ўлады могуць шантажаваць праз гэтых людзей рэдакцыі. Калі скончыцца ўсё гэта, не зразумела. Журналісты выйдуць, відавочна, па адным загадзе, калі, я мяркую, улада будзе вымушана даваць задні ход, можа быць пад уплывам украінскіх падзеяў. Пакуль гэтага не адбываецца, і мы бачым працяг рэпрэсіўнага трэнду.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя