Барыс Хамайда: Веданне гісторыі – гарантыя незалежнасці



Барыс Хамайда – асоба легендарная: гэта адзін з самых вядомых апазіцыйных грамадскіх дзеячаў у Беларусі, і ўжо дакладна самы вядомы – у Віцебску. Ужо 27 гадоў Барыс Хамайда трымае абарону сваёй “выспы незалежнасці” – невялікага ўчастка тэрыторыі ў цэнтры гораду, дзе ў пачатку 1990-х ладзіліся пікеты, а цяпер распаўсюджваецца вольная беларуская прэса.

Да Барыса Хамайды часта падыходзяць віцебскія мінакі – каб абмеркаваць апошнія навіны, параіцца, а то і паспрачацца. Аб’ектам спрэчак нярэдка становіцца бел-чырвона-белы сцяг, якім распаўсюднік аздабляе сваё “працоўнае месца”, ці герб “Пагоня”, ці нават беларуская мова ў вуснах Барыса Хамайды. Але ён перакананы: толькі веданне беларускай гісторыі і беларускай мовы ёсць гарантыяй незалежнасці краіны:

– Пагроза нашай незалежнасці – ёсць. Яна ідзе з усходу. Бо там імперыя, і нічога не зробіш. Калі нацыянальнае ігнаруецца – мова, гісторыя – то ніша запаўняецца іншай мовай і хлуслівай гісторыяй. У пачатку 1990-х гадоў, па маіх назіраннях, беларускай мовы ў нас было болей, чым зараз. Веданне беларускай мовы і гісторыі – гэта гарантыя нашай незалежнасці.

Цалкам гутарку з найстарэйшым апазіцыйным актывістам і распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск