Барыса Кучынскага адправілі пад хатні арышт на тры гады са штрафам



У Слоніме адбыўся суд над грамадскім актывістам і музыкантам Барысам Кучынскім. Яго судзілі за тое, што ён перапосціў „кепскую” інфармацыю пра міліцыянта з Ваўкавыску.

Крымінальная справа над слонімцам вялася паводле двух артыкулаў: 369 – знявага прадстаўніка улады, а таксама артыкулу 203, заўвага 1, частка 3 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя.

Працэс у судзе Слонімскага раёна вёў суддзя Сяргей Манько. Ён прысудзіў Барысу Кучынскаму тры гады хатняга арышту і штраф на суму 150 базавых велічынь. А таксама прызначыў кампенсаваць шкоду, прынесеную міліцыянту з Ваўкавыску, на суму 5 тысяч беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя