Бацька і сын Чарнавусы звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН
Бацька і сын Міколы Чарнавусы з Баранавіч звярнуліся з заявамі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Яны не знайшлі прававой дапамогі ў Беларусі. Хаця звярталіся ў касацыйную інстанцыю пасля незаконнага рашэння Баранавіцкага суда.
Суд пакараў актывістаў за веснавыя акцыі недармаедаў супраць дэкрэту №3, кажа Мікола Чарнавус (малодшы):
– Лічым, што мы не парушалі Канстытуцыю. Мы збіралі подпісы пад зваротам да кіраўніка дзяржавы, дэпутатаў, падатковай інспекцыі. Для таго, каб прыпынілі і ўвогуле адмянілі дэкрэт №3, бо ён антыканстытуцыйны, ён незаконны.
Паводле Міколы Чарнавуса, бацьку пакаралі двума вялікімі штрафамі, а яго самога штрафам і 12 суткамі арышту. Чарнавусы просяць Камітэт прызнаць скаргу прымальнай і звярнуцца да ўраду Беларусі аб змяненні закона “Аб масавых мерапрыемствах” і прызнаць рашэнне суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, парушаючымі іх правы.
Беларускае Радыё Рацыя