Бацька-нікарагуанец аддае дзіця ў беларускі клас у Баранавічах



Бацька-нікарагуанец не разумее, чаму беларусы не хочуць вучыць сваіх дзяцей па-беларуску і не размаўляюць на роднай мове. Гэта бацька аднаго з 10 баранавіцкіх дзяцей, якія ў новым навучальным годзе будуць вучыцца па-беларуску ў найлепшай навучальнай установе горада – гімназіі №4, кажа яго жонка-беларуска:

Я беларуска і хачу, каб мае дзеці ведалі беларускую мову. І нават мой муж-нікарагуанец здзіўляецца, што гэта Беларусь, а ніхто не размаўляе па-беларуску. Ён вучыць некаторыя словы і пытаецца ў мяне, ці гэта па-беларуску. Я адказваю, што не, гэта па-руску. А ён мне на гэта: «Але ж вы не Расея». І ён усім, хто ў яго пытаецца, ці Беларусь – гэта частка Расеі, усім адказвае: Не, абсалютна не. Яны незалежныя».

Усе 10 чалавек прайшлі цяжкі шлях, пакуль дамагліся свайго права: вучыць дзяцей на роднай мове. Яны ўпэўнены, што вучоба па-беларуску ў будучыні дасць свой плён. А найперш навучанне на роднай мове дапамагае стаць сапраўднымі беларусамі. Пашырэнне навучання на роднай мове залежыць ад чыноўнікаў на месцах, якія пакуль бяздзейнічаюць у гэтым кірунку.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы