Бацька выклікае начальніка Берасцейскага УУС на дуэль за дачку



Эмацыйную прамову зрабіў берасцеец Раман Кірыякаў, якога гэтымі днямі сустракалі пад сценамі мясцовага СІЗА №7.

Раман быў арыштаваны ў дні пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі як у Берасці, так і па ўсёй краіне.

14 жніўня сустрэла Рамана і яго дачка Дана. Дану таксама, яшчэ 9 жніўня ўвечары, забрала і збіла міліцыя. Разам яны прыйшлі ў нядзелю дачакацца астатніх.

Падрабязней слухайце ў рэпартажы:

Дана Кірыякава паведаміла, што прайшла экспертызу па збіцці і накіравала адпаведную заяву ў пракуратуру.

Беларускае Радыё Рацыя