Бацькі студэнтаў пакідаюць за сабой права не аплачваць няякасныя паслугі
Бацькі студэнтаў-платнікаў БДУІР склалі калектыўны зварот рэктару ВНУ Вадзіму Богушу. Яны патрабуюць абараніць выкладчыкаў універсітэта і спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды.
Як распавёў dev.by адзін з бацькоў, зварот ужо падпісалі 130 чалавек. Збор подпісаў працягваецца. У сваім звароце бацькі канстатуюць, што ў ВНУ пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў за выказванне грамадзянскай пазіцыі, адбываюцца незаконныя затрыманні невядомымі асобамі ў масках, звальняюць лепшых спецыялістаў.
— Сваімі дзеяннямі адміністрацыя ўніверсітэта наносіць непапраўныя страты адукацыйнаму працэсу, парушаючы ўзятыя на сябе гарантыі забеспячэння адукацыі на высокім узроўні, і тым самым хавае прэстыж навучальнай установы, – гаворыцца ў звароце.
Там зазначаецца, што 15 лістапада — наступны тэрмін аплаты за навучанне, таму бацькі просяць адказаць на іх зварот пісьмова да 13 лістапада. Калі кіраўніцтва ўніверсітэта не забяспечвае якаснага адукацыйнага працэсу, то бацькі як плацельшчыкі лічаць, што маюць права не аплачваць такія паслугі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zviazda.by