Бацькі вучняў супраць заняткаў а 9-й гадзіне



Шмат шуму і трывогі нарабіла ўказанне Аляксандра Лукашэнкі пра перавод навучання ў школах з 9 гадзін, а не з 8, як было раней. Паводле Лукашэнкі, дзеці не высыпаюцца, калі заняткі пачынаюцца з васьмі. Прапанова выклікала шмат нараканняў сярод бацькоў. Гавораць жыхары Бярозы:

– Мне не вельмі добра.

– Школьнікам на 9 гадзін, а дзіцячаму садку на 8? Дык ён гэта зразумеў, калі ў яго дзіця не высыпаецца.

– Яны жывуць на іншай планеце. Яны не ведаюць, як жыве народ. Не толькі ён, але і ўсё чынавенства.

– Людзі, якія працуюць, – гэта ж бацькі, і яны не згодны. І я думаю, што да іх прыслухаюцца.

– Я канешне ж супраць. Я іду на працу на 8 гадзін, маю дачку-другакласніцу. І куды я яе дзену?

Аляксандр Лукашэнка прызваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дапамагчы Міністэрству адукацыі прыйсці да нармальнай сістэмы адукацыі. А Міністэрства аховы здароўя гатова змяніць санітарныя нормы. Яны лічаць, што перавод навучання на 9 гадзін здароўю не пашкодзіць.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза