„Бацькоў бяруць у закладнікі”
Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў пісьменніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку Філіпенкі затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку.
Па словах пісьменніка, у ператрусе ўдзельнічала восем узброеных аўтаматамі сілавікоў.
– Людзі з аўтаматамі паклалі тату і маці на падлогу. На бацьку адразу надзелі кайданкі, перавярнулі кватэру, зладзілі вобшук. Забралі ўсю тэхніку, забралі тэлефоны. І сыходзячы сказалі маці: “скажыце дзякуй сыну”. Не ведаем, дзе бацька да гэтай пары.
Мы абмяркоўвалі, што гэта можа здарыцца, мы размаўлялі з бацькам. Ён не хацеў з’язджаць, таму што ён не мае адносінаў да маіх выказванняў. Ён сказаў, што не хоча нікуды з’язджаць.
І ты не можаш паверыць, што ў закладнікі ў Беларусі бяруць нават бацькоў. І не толькі наша сям’я, уся Беларусь аказалася ў гэтай сітуацыі.
Саша Філіпенка — вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў, апавяданняў і п’ес, быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцый у Менску, таксама асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну ў 2022 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя