Батумі: Беларусы дапамагаюць ваярам



Вялікая колькасць беларусаў, што вымушана жывуць у грузінскім Батумі дапамагаюць сваім суайчыннікам, якія ваююць за Украіну. Якім чынам адбываюцца зборы і нашто ідуць данаты ад беларусаў распавядае беларуская валанцёрка Святлана:

— За ўвесь час мы закрылі даволі багата збораў. Мы сабралі хлопцам на софтчэлы, мы сабралі хлопцам на лафет, мы сабралі хлопцам на зімовы абутак. Цяпер мы сабралі самі сродкі на выраб іхных брэндаваных майкаў: майкі з Вітаўтам. Гэта папулярызацыя нашай культуры, хлопцы робяць на сваім мерчы выявы выбітных дзеячаў беларускіх.

Паводле словаў Святланы большую частку данатаў даюць беларускія айцішнікі:

— Мне здаецца, што данацяць розныя людзі, бо ёсць розныя ўнёскі. Мне падаецца, айцішнікі даюць больш значныя ўнёскі, бо ў іх большыя мажлівасці, але як мне падаецца, бяруць удзел розныя людзі.

Беларусы Батумі ў асноўным збіраюць грошы для беларусаў, што ваююць у складзе Беларускага Дабравольнага корпуса і батальёна «Терор».

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя