Батумі: Не – вайне ва Украіне
Другі дзень на цэнтральнай вуліцы аджарскага Батумі выходзяць людзі, каб выказаць сваю пазіцыю супраць вайны ва Украіне. На імправізаванай сцэне выступаюць актывісты з розных краін, у тым ліку і мясцовыя палітыкі.

Кажа Леван Антадзе, сябра Вярхоўнага савета Аджарыі:
– Гэта барацьба паміж цемрай і светам, паміж цывілізацыяй і імперыяй зла, як Рэйган назваў у свой час. Гэта вайна і Грузіі, гэта вайна і Беларусі, і ўсіх нашых братоў, гэта не вайна Украіны. Імперыя павінна разбурыцца, Еўропа павінна сказаць сваё слова, мы – сваё слова, Амерыка – сваё слова. І я спадзяюся, што ў Еўропе з’явіцца новы Чэрчыль і не будзе такіх. Мы пераможам, абавязкова!
Па словах грамадскага актывіста з Расеі Сяргея Гарбунова, супраць вайны выступаюць у Грузіі сотні і тысячы чалавек:
– Сёння, дзякуй Богу, далучылася палітычная гісторыя, палітычная партыя. Гэта вельмі радуе, што тут выступаюць супраць рашэння прэм’ер-міністра Гарыбашвілі, які адмовіўся ўводзіць санкцыі, які лічыцца тут прарасейскім. Я спадзяюся, што ціск на яго будзе расці, і ён усё ж такі ўвядзе санкцыі. А пакуль тут выступаем усе разам і спадзяёмся на хуткае завяршэнне вайны.
Акцыя адбылася пад пільным назіраннем паліцыі, на яе прыйшло некалькі сотняў як мясцовых жыхароў, так і актывістаў з усяго свету.







Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
