Батумі: Неба над Украінаю трэба закрыць
Некалькі соцен жыхароў Батумі прыняло ўдзел у акцыі супраць вайны ва Украіне. Пачатак акцыі быў на Плошчы Еўропы, а затым прысутныя маршам рушылі да амфітэатра, дзе ўзгадалі загінулых дзетак ва Украіне.

Пра акцію кажа Яўгенія Дэніс, адна з каардынатарах батумскага валанцёрскага руху:
– Для звароту ўвагі грамадскасці, уладаў, усіх людзей, якія дасюль яшчэ не асэнсавалі, што адбываецца ва Украіне. Знішчаецца вялікая краіна, але якая была і будзе свабоднай і незалежнай.
Беларускія актывісты, што прыйшлі на акцыю з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі лічаць, што Расея не спыніцца ва Украіне.
– Пасля Украіны можна апынуцца наступнымі. А мы ўжо апынуліся перад Украінай. Тым не менш калі не мы, то хто падтрымае нашых суседзяў, хто падтрымае нашых братоў.
– Таму што гэта праблема не толькі Украіны, гэта праблема ўсяго свету. Рускі фашызм распраўляе свае шчупальцы на ўвесь свет. За Украінай, я гарантую, будзе Еўропа. Беларусь ужо пад гэтай акупацыяй.
Вялікія словы «Дзеці» на чорным траспаранце, што ляжаў на зямлі каля батумскага амфітэатра нагадвалі пра дзетак, якія загінулі за месяц вайны, а знічы на зямлі прастаўлялі выраз «Закройце неба над Украінаю!»











Беларускае Радыё Рацыя
