Батумі: у штаб дапамогі звяртаюцца жыхары Херсоншчыны
У штаб дапамогі Украіны, што дзейнічае ў грузінскім Батумі, працягваюць звяртацца ўкраінцы, што пакінулі краіну пасля 24 лютага 2022 году.
Пра тое, хто зараз звяртаецца кажа Ірына Гурская, кіраўніца валантэраў, што працуюць у гэтым штабе:
— Раней людзі ехалі больш з Марыупалю, а цяпер едуць з Херсону, Херсоншчыны — гэта больш за 90%. Людзі едуць з Палтавы, з Адэсы. Агулам, цяпер багата з Херсону.
Па словах Ірыны Гурскай у штабе можна атрымаць дапамогу рознага кшталту:
— Гэта прадуктовыя наборы, гэта рэчы, абутак. На запыт канцылярскія тавары на пачатак навучання і лекі. Людзі прыходзяць і кажуць, багата прыязджаюць пенсіянеры, а мы знаем, што амаль усе пенсіянеры атрымаюць лекі.
Штаб Дапамогі Украіны ў Батумі таксама аказвае дапамогу вайсковым, што ваююць ва Украіне. Ірына Гурскага канстатуе, што гэта дапамога вайсковым з 79 брыгады, куды былі перададзеныя некалькі ноўтбукаў і штаб у Батумі таксама далучыўся да збору на адзін з аўтамабіляў, які таксама быў перададзены жаўнерам.
Беларускае Радыё Рацыя