Батумі: валанцёры плятуць сеткі
Украінскія і беларускія валанцёры распачалі новы сумесны праэкт у Батумі, які адбываецца ў офісе грузінскай партыі Лело. Яны цяпер збіраюцца і плятуць маскіровачныя сеткі, каб перадаць іх ва Украіну абаронцам.
Пра ініцыятыву кажуць беларускія і ўкраінскія валанцёры:
– Ініцыятыва вельмі легкая, мы нэта робім для нашых абаронцаў, каб у зімовы перыяд вораг быў максімальна дэзарыентаваны. Зараз такі перыяд, калі кожны мусіць дапамагаць усім, чым можа, хтосьці данатамі, хтосьці сеткамі, таму што кожны з нас жадае як мага хутчэй вярнуцца дадому.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Тканіну для пляцення сетак перадаюць вялікія гатэльныя комплексы, прыносяць жыхары Батумі, а ў ініцыятыве пляцення сетак штодня ўдзельнічаюць некалькі дзесяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
