БАЖ атрымае ад Украіны Нацыянальную прэмію за свабоду слова



Беларуская асацыяцыя журналістаў стала сёлетнім лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны свабоды слова. Пра гэта са спасылкай на рашэнне сакратарыяту паведаміў старшыня Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка. Ён адзначыў, што рашэнне аб прысуджэнні Нацыянальнай прэміі ў абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі) беларускім калегам, якія зазналі рэпрэсіі на радзіме, ёсць праявай салідарнасці і падтрымкі.

 4 лістапада Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ беларускіх карыстальнікаў да сайта арганізацыі, а да таго ў жніўні Вярхоўны суд абнуліў рэгістрацыю. З прычыны пераследу Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае дзейнасць у эміграцыі — ва Украіне, Літве, Польшчы. Сотні супрацоўнікаў незалежных СМІ і іх сем’і пакінулі краіну.