БАЖ атрымала яшчэ адну журналісцкую прэмію
„Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала лаўрэатам яшчэ адной журналісцкай прэміі. У Бруселі БАЖ уручылі ўзнагароду Difference Day Honorary Title. Яе беларуская асацыяцыя падзяліла з Якубам Парусінскім з The Fix. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.

Дадзенае ганаровае званне прысуджаецца Брусельскім універсітэцкім альянсам VUB і ULB за ўклад у абарону і прасоўванне свабоды думкі.
Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода БАЖ за апошні час. Асацыяцыя была ўдастоена прэміі UNESCO за свабоду друку, а таксама прэміі „Свабода прэсы 2022” ад шведскіх „Рэпарцёраў без межаў”.
