БАЖ чакае тлумачэнняў ад ЦВК
У сувязі з нарастаючай колькасцю парушэнняў правоў журналістаў на выбарчых участках, прэс-служба “Беларускай асацыяцыі журналістаў” звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні, як дзейнічаць у такіх сітуацыях. Паведаміў прэс-сакратар БАЖу Барыс Гарэцкі. Ён паведаміў, што толькі цягам пятніцы з выбарчых участкаў былі выгнаныя адразу два журналісты ў Менску і Бабруйску, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам выконвалі свае прафесійныя абавязкі:
– За тое, што яны фатаграфавалі на гэтых участках, хоць гэта дазволена заканадаўствам. ЦВК нагадвала пра тое, што фатаграфаваць можна, разам з тым, журналістаў працягваюць выганяць. У ЦВК паведамілі, што сапраўды, па заканадаўству журналіст мае права знаходзіцца на ўчастку, ажыццяўляць сваю прафесійную дзейнасць, але дапамагчы нам яны нічым не могуць, журналісты могуць толькі напісаць скаргу. У такім выпадку скарга нібыта будзе разгледжана вышэйстаячай камісіяй. Але, безумоўна, журналіст ужо не зможа зрабіць свой прафесійны прадукт, бо не можа чакаць вырашэння гэтай скаргі.
Апроч гэтага, як паведаміў Барыс Гарэцкі, у ЦВК паведамілі, што ў выпадку канфлікту можна ў рэжыме рэальнага часу звяртацца на гарачую лінію ЦВК. Аднак канфлікт ў любым выпадку будзе разбіраць раённая камісія. Пра законнасць вядзення на выбарчых участках здымкаў журналістамі СМІ некалькі дзён таму ЦВК нагадвала ў адмысловай метадычцы.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belarus.by