БАЖ маніторыць электаральную кампанію



Беларуская асацыяцыя журналістаў традыцыйна маніторыць электаральную кампанію. Адмыслоўцы адсочваюць наколькі роўныя магчымасці будуць мець у беларускіх СМІ кандыдаты і іншыя ўдзельнікі выбарчага працэсу. Пра гэта паведаміў у праекце «Месца для прэсы» кіраўнік групы маніторынгу БАЖ Алесь Анціпенка. БАЖ нагадвае калегам пра важнасць ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу – падкрэслівае Анціпенка:

– У адпаведнасці з прынцыпамі асвятлення выбарчых кампаній, а таксама прынцыпамі журналісцкай этыкі – гэта надзвычай важна. Чым больш паінфармаваная грамадства, тым больш усвядомлены выбар могуць зрабіць грамадзяне падчас галасавання. Ад паінфармаванасці грамадзян залежыць, як людзі ўспрымаюць розныя палітычныя сілы ў нашай краіне.

Аб’екты маніторынгу – цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. Вынікі першага этапу маніторынгу стануць вядомыя напрыканцы ліпеня.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота baj.by