БАЖ падрыхтаваў заўвагі адносна паправак да закона аб СМІ
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец сустрэўся з міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам. Ён перадаў экспертную ацэнку праекта паправак, якія тычацца закона «Аб сродках масавай інфармацыі», скіраванага на ўзмацненне кантролю за інтэрнэтам у Беларусі.
– Гэта былі нашыя заўвагі, пакуль што не буду называць іх экспертнымі папраўкамі, бо іх мы ў панядзелак збіраемся перадаць у Палату прадстаўнікоў. Правапрымяненне прэвалюе над заканадаўствам. І сённяшні закон дазваляе таксама журналіста аштрафаваць, калі не за супрацоўніцтва з замежнымі медыямі, дык за тое, што ён брыдкасловіў.
На сустрэчы з міністрам была закранутая тэма павелічэння аб’ёмаў нацыянальных праграм на тэлебачанні:
– На сустрэчы з міністрам я выказаў меркаванне, што ўсё добра, але лічба занадта малая, што трэба было б усё ж такі каб большы адсотак праграм нацыянальнага вытворца быў на беларускім тэлебачанні. Але пакуль што супрацоўнікі міністэрстіва кажуць, што і гэта занадта шмат у той сітуацыі, якая сёння існуе ў краіне.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец таксама зрабіў акцэнт на нормах, якія плануецца ўвесці ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях і штрафах паводле артыкула «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя