БАЖ падсумавала вынікі 2021 года



Беларуская асацыяцыя журналістаў падсумавала статыстыку рэпрэсіяў супраць журналістаў і медыя ў Беларусі ў 2021 годзе. 

Паводле падлікаў БАЖ, 13 беларускіх медыя сёлета прызнаныя «экстрэмісцкімі», 8733 дні правялі журналісты ў няволі ў 2021 годзе, 113 затрыманняў журналістаў зафіксавана цягам года, 29 разоў журналістам прысуджалі адміністрацыйныя арышты,73 486 рублёў — агульная сума штрафаў, прысуджаных журналістам сёлета, 146 ператрусаў правялі ў журналістаў і ў медыя цягам году, 32 прадстаўнікі СМІ на гэты момант знаходзяцца за кратамі.