БАЖ падсумаваў вынікі года
У Менску завяршылася штогадовае падсумаванне вынікаў працы найбуйнейшай арганізацыі журналістаў – „Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Лідары арганізацыі згадвалі пра цяжкасці журналісцкай супольнасці дзеля абароны свабоды слова ў Беларусі.
Але ёсць і станоўчае; на думку лідара гарадзенскай суполкі БАЖ Вольгі Корсун, у прайшоўшым годзе, быў рэалізаваны шэраг сумесных праектаў, якія вядомыя ва ўсёй краіне. Гэта выпуск календара і выставы да 35-х ўгодкаў незалежнай журналістыцы ў Гародні. А таксама гэта правядзенне фотавыставы World Press Foto. Салідарнасць з калегамі застаецца ў прыярытэтах філіі, кажа Вольга Корсун:
– Гарадзенскія журналісты праявілі вельмі вялікую салідарнасць са сваімі калегамі з тэлеканала „Белсат”, калі выступілі з супольнай заявай у падтрымку і абарону калегаў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, у якіх адбыўся ператрус, і на якіх хацелі завесці справу.
У Гомельскай філіі найбольш у фінансавым плане пацярпелі журналісты Кастусь Жукоўскі, Андрэй Толчын і Ларыса Шчаракова па артыкуле 22.9 АК (выраб інфармацыйнай прадукцыі). У Гомелі таксама шмат пазітыўных навін, дзе ў 2018 годзе стварылі суполку лепшай рэгіянальнай структуры, паводле ацэнкі журы БАЖ. Кажа старшыня філіі БАЖ у Гомелі Мікола Бянько:
Сябра нашай філіі Леанід Судаленка атрымаў з рук міністра юстыцыі Францыі вельмі статусную ўзнагароду – медаль „Роўнасць, Братэрства, Свабода”. На агульнасусветным узроўні Леанід Судаленка ўзняў праблему нашых сябраў – артыкул 22.9 ды іншыя пытанні.
Падчас падвядзення вынікаў працы арганізацыі ўручылі дыпломы і іншым рэгіянальным суполкам БАЖ. Упершыню прайшло народнае галасаванне на якім лепшай суполкай БАЖ у 2018-м годзе сябры лідарскіх курсаў арганізацыі абралі гарадзенскую суполку.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск