БАЖ патрабуе завесці крымінальную справу за збіццё журналіста tut.by
Беларуская асацыяцыя журналістаў абурана збіццём супрацоўнікамі міліцыі журналіста інтэрнет-партала tut.by Паўла Дабравольскага.
Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня ў будынкку суда Фрунзенскага раёна Менска у час выканання журналістам сваіх прафесійных абавязкаў.
Па словах старшыні БАЖ Андрэя Бастунца, у Крымінальным кодэксе існуе артыкул 198, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду журналістскай дзейнасці. Асацыяцыя накіравала у Следчы камітэт заяву з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія збівалі журналіста:
— На жаль, я пакуль што не магу ўзгадаць выпадкаў калі гэты артыкул працаваў супраць міліцыі, і прыцягваліся да адказнасці міліцыянты па гэтым артыкуле і вельмі непакоіць тое, што пэўныя людзі застаюцца беспакаранымі. Мы прынялі заяву і адаслалі яе ў Следчы камітэт.
У заяве збіццё журналіста падчас выканананя ім службовых абаявзкаў характэрызуюцца, як дзікунскія дзеянні, якія дыскрадытуюць беларускія ўлады і нагадваецца пра артыкул 198 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду журналісцскай дзейнасці, патрабуецца правесці праверку па факце збіцця журналіста, выявіць і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя