БАЖ уганаравалі прэміяй „Усходняга партнёрства”
14 гадоў таму
У Бруселі прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміямі Форуму грамадзянскай супольнасці „Усходняга партнёрства”.
З 2018 году Форум грамадзянскай супольнасці „Усходняга партнёрства” узнагароджвае выбітныя арганізацыі рэгіёну за выдатную і самаадданую працу арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія паслядоўна абараняюць фундаментальныя дэмакратычныя прынцыпы. Сёлета адным з лаўрэатаў стала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Прэмію атрымаў старшыня асацыяцыі Андрэй Бастунец.
„Арганізацыі грамадзянскай супольнасці з’яўляюцца моцнымі рэфарматарамі і заўзятымі прыхільнікамі дэмакратычных прынцыпаў, нават перад тварам нягодаў, праблемаў і рэпрэсій”, — падкрэсліваецца ў заяве ініцыятараў прэміі.