БАЖ заклікае матэрыяльна падтрымаць сям’ю Сяргея Сацука



25 сакавіка Камітэт дзяржкантролю затрымаў вядомага беларускага журналіста, рэдактара анлайн-выдання „Ежедневник” Сяргея Сацука. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання ў СІЗА.

Пасля змяшчэння нашага калегі ў СІЗА яго сям’я апынулася ў складаным матэрыяльным становішчы. Сяргей быў асноўным карміцелем у сям’і, яго жонка з’яўляецца інвалідам, ёй патрабуюцца нятанныя лекавыя сродкі. Таксама ў сувязі з затрыманнем Сяргея сродкі патрэбныя для падрыхтоўкі перадач у СІЗА.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае ўсіх матэрыяльна падтрымаць сям’ю журналіста Сяргея Сацука.

Зрабіць гэта можна з дапамогай банкаўскай карткі ТУТ.

baj.by