Базу адпачынку на возеры Суя пад Полацкам перадалі Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру
Базу адпачынку «Суя» перадалі ў бязвыплатнае карыстанне Спаса-Еўфрасіннеўскаму жаночаму манастыру ў Полацку. Гэта 17 будынкаў і збудаванняў, а таксама тры гектары зямлі.
Папярэднім уладальнікам базы адпачынку была кампанія «Гомельтранснафта Дружба». Яе гендырэктар 4 ліпеня ў Полацку і ўручыў настаяцельніцы манастыра Еўдакіі пасведчанне аб перадачы маёмасці. Базу адпачынку аддалі царквы па просьбе манастыра, які пашыраецца, зараз там больш 100 сясцёр.
Пры перадачы пасведчання прысутнічала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Раней Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру перадалі будынак Полацкага ляснога каледжа. Гэты гістарычны будынак знаходзіцца побач з манастыром. Каледж пераехаў у цэнтр горада.