Базу даных не занятых у эканоміцы грамадзян створаць да 1 снежня
База даных не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзян будзе сфармавана да 1 снежня. Пра гэта ў эфіры праграмы „Панарама” на тэлеканале „Беларусь 1” заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
„Фактычна 2018 год адводзіцца на адпрацоўку міжведамаснага ўзаемадзеяння па фармаванні базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Яна будзе сфармавана і перададзена ў камісіі і мясцовым органам улады да 1 снежня. Тыя грамадзяне, якія трапяць у гэтыя спісы, будуць аплачваць паслугі са студзеня 2019 года”, – сказаў Андрэй Лабовіч.
Паводле яго слоў, грамадзяне могуць разлічваць на індывідуальны падыход.
Фота joblist.md